Télécharger Imprimer la page

KANEKA IKAZUCHI Zero Mode D'emploi page 110

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 9
BY
7. У сувязі з тым, што працэдура празскурнай
транслюмінальнай каранарнай ангіапластыкі можа
выклікаць небяспечныя ўскладненні, выконваць
працэдуру толькі пасля падрыхтоўкі да экстраннага
аортакаранарнага шунтавання.
8. Падчас выкарыстання гэтага катэтара могуць узнікнуць
сур'ёзныя ўскладненні, таму аперацыя павінна
праводзіцца ў медыцынскай установе, дзе можна
выканаць экстранныя працэдуры.
9. Урач, адказны за працэдуру, павінен вызначыць
колькасць і працягласць надзіманняў балону на аснове
свайго вопыту.
10. Пакуль гэты балонны катэтар устаўлены ў крывяносны
сасуд, гепарынізаваны і стэрылізаваны фізіялагічны
раствор павінен падавацца для антыкаагуляцыі.
11. Гэты катэтар устаўляецца толькі з дапамогай драцянога
направіцеля. (Устаўка толькі гэтага катэтара можа
прывесці да пашкоджання сценак сасуда ці прабівання
сасудаў.)
12. Акуратна маніпуліруйце катэтарам у крывяносным
сасудзе, правяраючы пазіцыю і перамяшчэнні кончыка
пад флюараскапіяй.
13. Не скручвайце і не паварочвайце балонны катэтар ці
драцяны направіцель у час аперацыі. (Гэта можа
заблытаць катэтар і павялічыць супраціўленне.)
14. Калі падчас аперацыі ўзнікае ненармальнае ці надта
моцнае супраціўленне, неабходна вызначыць прычыну
такога супраціўлення і прыняць адпаведныя меры, перш
чым працягваць аперацыю. (Калі такое ненармальнае
супраціўленне ігнаруецца, і прыкладваецца залішні
высілак, гэта можа прывесці да пашкоджання сасудаў,
альбо канюля катэтара зламаецца і застанецца ўнутры
цела).
15. Падчас выкарыстання канюля катэтара павінна быць
заменена ў выпадку любога выгінання, паломкі ці
перажымання. (Калі, негледзячы на такі выпадак, катэтар
усё роўна выкарыстоўваецца, канюля катэтара можа
зламацца і застацца ўнутры цела).
16. Калі падчас устаўкі, перамяшчэння ці вынімання гэтага
катэтара адчуваецца моцнае супраціўленне, неабходна
праверыць, што драцяны направіцель не заблытаўся.
Калі гэта так, неабходна разблытаць яго. (З-за таго, што
поласць драцянога направіцеля ў гэтым катэтары
кароткая, направіцель можа наматацца на канюлю
катэтара. Акрамя таго, падчас выцягвання гэтага
катэтара ў правадніковы катэтар унутры сасудаў можа
ўзнікнуць шырокавугольнае разыходжанне паміж
канюляй катэтара і драцяным направіцелем. У такіх
умовах прымусовае выцягванне можа прывесці да
пашкоджання драцянога направіцеля ці катэтара.)
17. Забараняецца выкарыстоўваць катэтар з любымі
прыкметамі пашкоджання.
18. Па прычыне адсутнасці праводнасці высілкаў кручэння
забараняецца перакручваць канюлю катэтара (Пры
перакручванні канюля катэтара можа быць пашкоджана і
застанецца ўнутры цела).
19. Гэты катэтар не дазваляе праходзіць праз складаныя
пашкоджанні, такія як кальцыфікаваныя ці скручаныя
сасуды. Урач, адказны за працэдуру, павінен вызначыць
на аснове свайго вопыту, ці падыходзіць гэты катэтар.
20. Неабходна прыняць меры засцярогі, каб прадухіліць
пашкоджанне катэтара нажніцамі ці скальпелем.
21. Падчас выкарыстання гэтага катэтара неабходна
кантраляваць тэмпературу, крывяны ціск, пульс і дыханне
пацыента. У выпадку любых ненармальных паказчыкаў
неабходна спыніць працэдуру і прыняць адпаведныя
меры, вызначаныя ўрачом.
22. Пасля выкарыстання ўтылізаваць выраб разам з
упакоўкай у адпаведнасці з указаннямі ўстановы, і
дзейснымі адміністрацыйнымі і/ці нацыянальнымі
нормамі.
23. Калі падчас надзімання балона ўзнікаюць любыя
ненармальныя паказчыкі, неабходна зараз жа прымяніць
адмоўны ціск і перарваць аперацыю.
24. Не пагружаць катэтар у гарачую ваду ці хімікаты, такія як
дэінфектанты [Гэта можа адмоўна сказацца на
функцыянаванні.]
[Пабочныя эфекты]
Пабочныя эфекты, звязаныя з вырабам, уключаюць, між
іншым, інфаркт, выкліканы закупорваннем перыферычных
сасудаў ці бакавога адгалінавання, спазм сасудаў,
вырыванне эндатэлія сасудаў, рассячэнне ўнутранай
абалонкі сасуда, рэаклюзію, перфарацыю ці разрыванне
сасуда, нестабільную стэнакардыю, хістанне ціску крыві,
апаплексію, шок, рэакцыю на медыцынскія прэпараты,
рэакцыю на кантрастны сродак, нырачную
недастатковасць, транзіторную ішэмію, паветраную
эмбалію, тромбаэмбалію, унутраны крывацёк, гематомы,
інфекцыі і др. Гэтыя пабочныя эфекты могуць прывесці да
неабходнасці экстраннага каранарнага шунтавання,
інфаркта міакарда, рэстэноза, тампанады сэрца,
крывацёку, неабходнасці экстраннай нейрааперацыі з-за
ішэмічнага інсульту, узнікнення фістулы сасудаў,
анеўрызмы, арытміі і нават смерці.
[Захаванне, дагляданне і срок службы]
1. Захоўваць у прахладным, цёмным і сухім месцы, пры
температуры ад 5 °C да 30 °C (41 °F і 86 °F), не
дапускаць уздзеяння вады і прамога сонечнага святла,
экстрэмальных температур ці высокай вільготнасці.
2. Срок службы адзначаны на скрынцы. Не
выкарыстоўваць пасля сканчэння срока службы.
[Упакоўка]
1 камплект (адна першасная ўпакоўка) / скрынка Змест)
1) Балонны катэтар – 1
2) Прылада для прамывання – 1
3) Зажым катэтара – 1
[Назвы і адрасы вытворцы, вытворчага
прадпрыемства і прадстаўніка ў ЕС]
[Вытворца]
Назва:
KANEKA CORPORATION
Адрас:
3-18, 2-Chome, Nakanoshima,
Kita-ku, Osaka-city, OSAKA, 530-8288
JAPAN
Нумар тэлефона:
(+81)-(0) 6-6226-5256
Нумар факса:
(+81)-(0) 6-6226-5143
[Вытворчае прадпрыемства]
Назва:
KANEKA CORPORATION OSAKA
PLANT
Адрас:
5-1-1, Torikai-Nishi, Settsu-city,
OSAKA, 566-0072 JAPAN
[Прадстаўнік у ЕС]
Назва:
KANEKA PHARMA EUROPE N.V.
Адрас:
Nijverheidsstraat 16, 2260
Westerlo-Oevel, Belgium
Нумар тэлефона:
(+32)-(0) 14-256-297
Нумар факса:
(+32)-(0) 14-256-298
109/110 (3216-0)

Publicité

loading

Ce manuel est également adapté pour:

Ptca catheter co-r7