Télécharger Imprimer la page

KANEKA IKAZUCHI Zero Mode D'emploi page 108

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 9
BY
[Супрацьпаказанні]
1. Толькі для аднаразовага выкарыстання. Не
выкарыстоўваць паўторна, не апрацоўваць, не
стерылізаваць паўторна.
2. Гэтыя кампаненты супрацьпаказаны наступным
пацыентам:
- Пацыенты з неабароненым пашкоджаннем левай
каранарнай артэрыі
- Пацыенты са спазмам каранарнай артэрыі і адсутнасцю
значнага стэнозу
3. Не надзімаць балон больш за дыяметр крывяноснага
сасуда паблізу ад стэнатычных парушэнняў. (Можна
пашкодзіць ці разарваць крывяносны сасуд.)
4. Не надзімаць балон да ціску, які перавышае разліковы ціск
разрыву. (Балон можа разарвацца, і шматкі могуць
застацца ўнутры цела.)
5. Катэтар супрацьпаказаны для абжымкі кампанентаў стэнту
ўручную і як сістэма дастаўкі стэнтаў.
6. Прадукт супрацьпаказаны для пацыентаў з
неперанасімасцю антытрамбацытнай тэрапіі і
антыкаагулянтнай тэрапіі.
[Форма і структура]
1. Балонны катэтар
<Тыпавая схема>
Поласць
драцянога
Балон
Канюля катэтара
направіцеля
Радыёізатопная
Адтуліна
капсула
драцянога
Драцяны направіцель
направіцеля
*Не ўключаны ў састаў
прадукта
2. Прылада для прамывання (з функцыяй
перакладвання)
Уваход для прамывання поласці драцянога направіцеля і перакладавання
балону
Заўвага
Прылада для прамывання выкарыстоўваецца для
прамывання поласці драцянога направіцеля гэтага
вырабу. У выпадку паўторнай устаўкі пасля вымання з
цела балон можна ўставіць у інструмент для
прамывання, каб ізноў злажыць у тонкую форму.
Улічвайце ўказанні для выкарыстання прылады для
прамывання, глядзіце [Спосаб эксплуатацыі ці
інструкцыі па выкарыстанні] 1. Падрыхтоўка – 3).
3. Зажым катэтара
Інструкцыі па выкарыстанні
IKAZUCHI Zero
(KANEKA PTCA Catheter CO-R7)
Катэтар для балоннай дылатацыі пры празскурнай
транслюмінальнай каранарнай ангіапластыцы
Заўвага
Зажым катэтара выкарыстоўваецца для замацоўвання
канюлі катэтара гэтага вырабу.
[Паказанні для выкарыстання]
Гэты выраб прызначаны для выкарыстання для
расшырэння стэноза каранарнай артэрыі пры
выкананні празскурнай транслюмінальнай
каранарнай ангіапластыкі (PTCA).
[Характарыстыкі вырабу]
1. Паказчыкі балону
· Намінальны Ціск (NP): 0.6 МПа
· Разліковы Ціск Pазрыву (RBP): 1.4 МПа
2. Максімальны дыяметр драцянога направіцеля 0.36 мм
(0.014 цалі)
[Спосаб эксплуатацыі ці інструкцыя па
выкарыстанні]
1. Падрыхтоўка
1) Пасля вымання катэтара з упакоўкі ў стэрыльных
умовах, аддзяліце ахоўныя матэрыялы, такія як ахоўная
абалонка балона. Акуратна дастаньце катэтар і
ўпэўніцеся ў адсутнасці дэфектаў, такіх як разрывы.
2) Выдаліце паветра з балону і поласці надзімання балону
ў адпаведнасці з наступнымі крокамі.
(a) Далучыце прыладу для надзімання, напоўненую
кантрастным сродкам, разбаўленым са
Поршань
стэрылізаваным фізіялагічным растворам 1:1 (далей
«вадкасць для надзімання»), да адтуліны надзімання
балону (далей «адтуліна надзімання») і размясціце
катэтар дыстальным кончыкам уніз.
Адтуліна для
надзімання балона
(b) Пасля прымянення адмоўнага ціску на працягу
прыблізна 15 секунд з дапамогай прылады для
надзімання, паступова спусціце адмоўны ціск,
дазваляючы вадкасці для надзімання напоўніць
балон і поласць надзімання балону і выціснуць
паветра.
Адтуліна Люэра для прамывання
(c) Паўтарыце крок (b), каб цалкам выціснуць паветра.
(d) Дастаньце прыладу для надзімання з адтуліны для
надзімання і выцісніце ўсё паветра з прылады для
надзімання.
(e) Зноў падлучыце прыдалу для надзімання ў адтуліну
для надзімання і прымяніце адмоўны ціск. Упэўніцеся,
што паветра больш не вяртаецца ў прыладу для
надзімання, затым паступова спусціце адмоўны ціск.
(для гэтай працэдуры замест прылады для
надзімання можна выкарыстоўваць шпрыц (a)-(e).)
(f) Перад надзіманнем памясціце балон у
стэрылізаваны фізіялагічны раствор не менш чым на
адну хвіліну.
3) Прамыйце поласць драцянога направіцеля з дапамогай
прылады для прамывання ў адпаведнасці з наступнымі
крокамі.
107/110 (3216-0)

Publicité

loading

Ce manuel est également adapté pour:

Ptca catheter co-r7