Télécharger Imprimer la page

KANEKA IKAZUCHI Zero Mode D'emploi page 109

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 9
BY
(a) Набярыце неабходную колькасць гепарынізаванага
раствору ў шпрыц і падлучыце прыладу для
прамывання да адтуліны Люэра для прамывання.
(b) Устаўляйце дыстальны кончык вырабу ў адтуліну для
перакладвання балону, пакуль выраб рухаецца
ўнутры прылады.
(c) Прамыйце поласць драцянога направіцеля
гепарынізаваным растворам з дапамогай шпрыца і
напоўніце поласць растворам.
2. Устаўка і выманне балоннага катэтара
1) Устаўце катэтар уздоўж драцянога направіцеля
праведзенага да дыстальнага канца пашкоджання.
Выкарыстоўвайце правадніковы катэтар памеру 6 ці
болей французскай сістэмы разам з катэтарам
флюараскапіяй перамясціце катэтар, каб
радыёізатопная капсула на дыстальным канцы катэтара
дасягнула мэтавага месцазнаходжання. У час гэтай
працэдуры балон павінен быць спушчаны.
2) Вызначыце месцазнаходжанне гэтага балоннага
катэтара і закруціце гемастатычны клапан дастаткова,
каб прадухіліць выцяканне крыві. Будзьце ўважлівы, каб
не перацягнуць клапан. (Гэта можа перашкодзіць патоку
кантрастнага сродку ў поласць надзімання і запаволіць
надзіманне і спусканне балону.)
3) Надзімайце балон да ціску, адпаведнага для
пашкоджання.
4) Пасля заканчэння працэдуры поўнасцю спусціце балон і
адкруціце гемастатычны клапан.
5) Пад флюараскапіяй праверце, што балон поўнасцю
вярнуўся ў правадніковы катэтар, затым дастаньце гэты
катэтар.
3. Замена катэтара пры празскурнай
транслюмінальнай каранарнай ангіапластыцы
1) Адкруціце гемастатычны клапан.
2) Трымайце драцяны направіцель і гемастатычны клапан
адной рукой, каб прадухіліць перамяшчэнне драцянога
направіцеля з пазіцыі ў каранарнай артэрыі. Іншай
рукой трымайце балонны катэтар і паступова
выцягвайце гэты катэтар з правадніковага катэтара. У
час працэдуры неабходна кантраляваць пазіцыю
драцянога направіцеля пад флюараскапіяй.
3) Паступова выцягвайце балонны катэтар, пакуль не
выйдзе адтуліна драцянога направіцеля.
Падтрымліваючы пазіцыю драцянога направіцеля, які
праходзіць праз пашкоджанне каранарнай артэрыі,
акуратна выцягвайце балонны катэтар з драцянога
направіцеля.
4) Закрыйце гемастатычны клапан.
5) У адпаведнасці з інструкцыяй на ўпакоўцы падрыхтуйце
катэтар для хуткай замены і ўстаўце яго на месца.
[Меры засцярогі, звязаныя з працэдурамі]
1. Перад выкарыстаннем выціснуць усё паветра з балону і
поласці надзімання балону і замяніць яго вадкасцю для
надзімання. (Калі паветра выціснута не цалкам, стан
надзімання балону немагчыма назіраць пад
флюараскапіяй.)
2. Выкарыстоўвайць для надзімання балону вадкасць для
надзімання. Забараняецца выкарыстоўваць газ,
напрыклад паветра, для надзімання.
3. Перад надзіманнем заўсёды пагружаць балон у
стэрылізаваны фізіялагічны раствор не менш чым на
хвіліну, бо трываласць балону можа калі-нікалі зніжацца.
4. Не перамяшчаць гэты катэтар, калі балон надзьмуты ў
крывяносным сасудзе. (Перамяшчэнне катэтара з
надзьмутым балонам можа прывесці да паранення
крывяноснага сасуда, разрыва балона ці пашкоджання
катэтара.)
5. Устаўка і выманне катэтара павінны правадзіцца
павольна і акуратна. (Калі працэдура выконваецца
занадта хутка, гэта можа прывесці да выгінання ці
пашкоджання канюлі катэтара.)
6. У дачыненні да медыцынскіх прылад, якія
выкарыстоўваюцца разам з гэтым катэтарам, выконваць
інструкцыі з упакоўкі гэтых прылад.
7. Пры фарміраванні контураў катэтара сачыць, каб
прадухіліць выгінанне і перажыманне катэтара для
.
Пад
балоннай дылатацыі пры празскурнай
транслюмінальнай каранарнай агінапластыцы.
8. Пры здыманні зажыму катэтара сачыць, каб прадухіліць
выгінанне і перажыманне канюлі.
9. Калі неабходна паўторная ўстаўка катэтара, прамыць
поласць драцянога направіцеля перад устаўкай.
10. Замацаваць дылатацыйны катэтар для празскурнай
транслюмінальнай каранарнай ангіапластыкі на бліжнім
нерухомым канцы з дапамогай зажыма катэтара. Не
выкарыстоўваць зажым катэтара на гнуткіх, дыстальных
частках ці катэтары, гэта можа пашкодзіць дылатацыйны
катэтар.
11. Медыцынскія прылады, што выкарыстоўваюцца разам з
катэтарам, эксплуатуюцца ў адпаведнасці з інструкцыямі
па выкарыстанні кожнай прылады. (Глядзіце інструкцыі
па выкарыстанні стэнтаў у выпадку выкарыстання для
стэнтавання пасля дылатацыі.)
[Меры засцярогі падчас выкарыстання]
[Важныя базавыя меры засцярогі]
1. Гэты катэтар павінен выкарыстоўвацца толькі ўрачамі,
дасведчанымі ў празскурнай транслюмінальнай
ангіапластыцы.
2. Забараняецца выкарыстоўваць выраб для цяжарных ці
магчыма цяжарных пацыентак, акрамя выпадкаў, калі
карысць ад выкарыстання вырабу перавышае рызыка ад
выкарыстання вырабу.
3. Толькі для аднаразовага выкарыстання. Не
выкарыстоўваць паўторна, не апрацоўваць, не
стерылізаваць паўторна. Паўторнае выкарыстанне,
апрацоўка ці стэрылізацыя могуць парушыць цэласнасць
вырабу і/ці прывесці да збою прылады, што, у сваю чаргу,
можа стаць прычынай паранення, хваробы ці смерці
пацыента. Паўторнае выкарыстанне, апрацоўка ці
стэрылізацыя могуць таксама стварыць рызыка
заражэння прылады і/ці стаць прычынай інфіцыравання
ці крыжаванага інфіцыравання пацыентаў, уключаючы,
між іншым, перадачу інфекцыйных хваробаў ад аднаго
пацыента іншаму. Забруджванне прылады можа
прывесці да паражэння, хваробы ці смерці пацыента.
4. Не выкарыстоўваць, калі ёсць падазрэнні на
пашкоджанне вырабу ці ўпакоўкі.
5. Выкарыстоўваць адразу пасля адкрывання стэрыльнай
упакоўкі. Пасля выкарыстання прылада лічыцца
забруджаннымі адходамі.
6. Не выкарыстоўваць сродкі, якія ўтрымліваюць
арганічныя растваральнікі ці масляністы кантрастны
сродак. Кантакт з гэтымі сродкамі можа прывесці да
пашкоджання катэтара.
108/110 (3216-0)

Publicité

loading

Ce manuel est également adapté pour:

Ptca catheter co-r7