Télécharger Imprimer la page

ETAS ES5455.1 Mode D'emploi page 157

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 11
ES5455.1 / ES5450.3 / ES5451.4 / ES5452.1 / ES5453.1 / ES5457.1 / ES5458.1
УКАЗАННІ ПА ТЭХНІЦЫ БЯСПЕКІ
Папярэджанне! Выконвайце прыведзеныя ніжэй указанні па тэхніцы бяспекіЮапісанне прадукту,
у тым ліку тэхнічныя даныя і тэхнічную дакументацыю, даступную для запампоўкі з вэб-сайта
ETAS, <www.etas.com> (для гэтага варта выбраць «Хуткі агляд прадукту / Прадукт»). Не
выкарыстоўвайце прадукт, калі Вы не азнаёміліся з інфармацыяй адносна яго бяспечнай эксплуатацыі і / або не
зразумелі яе. У выпадку пытанняў адносна бяспечнага выкарыстання просім звяртацца па тэлефоне гарачай лініі
ETAS ў Вашым рэгіёне <www.etas.com/hotlines>.
Дадзены прадукт кампаніі ETAS прызначаны для кіравання сістэмамі, якiя выконваюць функцыі забеспячэння
бяспекі (напрыклад, у грузавых аўтамабілях, кампанентах аўтамабіляў і выпрабавальных стэндах), змены
параметраў забеспячэння бяспекі або іх падрыхтоўкі для наступнай апрацоўкі. У сувязі з вышэй сказаным
выкарыстанне дадзенага прадукту можа прадстаўляць небяспеку. Няправільнае выкарыстанне або выкарыстанне
персаналам без адпаведнага навучання і навыкаў абыходжання з падобнымі прадуктамі можа прывесці да
ўзнікнення пагрозы для жыцця і здароўя людзей або матэрыяльнай шкоды.
Нашы прадукты спецыяльна прызначаныя і дапушчаныя для выкарыстання толькі для паказаных у іх апісанні
абласцей прымянення.
Магчымасць выкарыстання ў мэтах, не ўказаных у апісанні дапушчальных умоў эксплуатацыі (у прыватнасці, пры
іншых нагрузках ці тэхнічных умовах), павінна ацэньвацца пад уласную адказнасць карыстальніка шляхам
правядзення адпаведных мерапрыемстваў (напрыклад, пробных выпрабаванняў).
Прадукты ETAS, якія падаюцца ў якасці бэта-версій фірменных прадуктайў, апаратнага і праграмнага
забеспячэння, прызначаны толькі для тэставання і ацэнкі. Гэтыя прадукты могуць не мець адпаведнай
тэхнічнай дакументацыі і толькі ўмоўна адказваюць патрабаванням, што прад'яўляюцца да дапушчаных
серыйных прадуктаў адносна якасйі і безадмоўнасці. Таму функцыянаванне падобных прадуктаў можа
адрознівацца ад дадзенага апісання і Вашых спадзяванняў. З улікам гэтага іх пробнае выкарыстанне павінна
ажыццяўляцца толькі пад кантролем. Не выкарыстоўвайце даныя і вынікі, атрыманыя з бэта-версій без
спецыяльнай верыфікацыі і валідацыю і ня перадавайце іх трэцяму боку без папярэдняй праверкі.
Не выкарыстоўвайце гэты прадукт, калі Вы не валодаеце неабходным вопытам і ведамі адносна
абыходжання з дадзеным прадуктам.
У мэтах правільнага абыходжання з прадуктамі ETAS для вырашэння значных праблем, звязаных з
выкарыстаннем прадуктаў, у інтэрнэце даступныя так званыя «Справаздачы па вядомых праблемах»
(Known Issue Report, KIR). У іх прыводзіцца інфармацыя аб тэхнічных уздзеяннях і даюцца ўказанні па існуючых
рашэннях. У сувязі з гэтым перад пачаткам выкарыстання дадзенага прадукту Вы павінны праверыць, ці ёсць для
прадстаўленай версіі прадукта справаздача KIR і пры неабходнасці выконвайце інфармацыюадтуль. Справаздачы
па вядомых праблемах гл. на вэб-сайце ETAS <www.etas.com/kir> (пароль для доступу да справаздач: KETASIR).
Праграмны код або праграмныя працэсы кіравання, якія Вы атрымалі або якія змяняюцца з дапамогай
прадуктаў ETAS, а таксама любыя даныя, якія былі вызначаны шляхам выкарыстання прадуктаў ETAS, перад
іх выкарыстаннем ці перадачай падлягаюць праверцы на надзейнасць, якасць і адпаведнасць.
Пры выкарыстанні дадзенага прадукту ў камбінацыі з сістэмамі з функцыямі забеспячэння бяспекі
(напрыклад, у грузавых аўтамабілях, кампанентах аўтамабіляў і выпрабавальных стэндах), якія ўплываюць
на працу сістэмы і бяспеку, неабходна пераканацца ў тым, што сістэма ў выпадку функцыянальнага збою або
небяспечнай сітуацыі можа быць пераключаная ў бяспечны стан (напрыклад, аварыйны рэжым працы ці
аварыйнае выключэнне).
Пры выкарыстанні дадзенага прадукту неабходна выконваць усе адпаведныя загады і нормы ў іх актуальнай
рэдакцыі.
Выкарыстаць гэты прадукт ETAS, а таксама згенераваныя ім праграмны код і праграмныя працэсы кіравання,
у грамадскіх сферах дзейнасці (напрыклад, у дарожным руху) варта толькі ў тым выпадку, калі гэты прадукт
папярэдне быў пратэставаны і на падставе вынікаў гэтага тэставання было ўстаноўлена, што прымяненне і
налады прадукта з'яўляюцца бяспечнымі. У сувязі з гэтым мы рэкамендуем выкарыстанне толькі на закрытых
і прадугледжаных тэставых участках / маршрутах.
ES5455.1_SAV, R04, 2019.10.29
Item number: F-00K-800-076
(Belarusian)
Template: 00TE00084 V14

Publicité

loading

Produits Connexes pour ETAS ES5455.1

Ce manuel est également adapté pour:

Es5450.3Es5451.4Es5452.1Es5453.1Es5457.1Es5458.1