ABAC G-534 Notice D'utilisation page 122

Pistolet à gravité
Table des Matières

Publicité

Les langues disponibles
  • FR

Les langues disponibles

  • FRANÇAIS, page 67
BE
ВЫКАРЫСТАННЕ ЛЕЙКАПАДОБНАГА РАСПЫЛЯЛЬНІКА
Усталюйце рэзервуар (B) на корпус пісталета, звярніце асаблівую ўвагу на ўшчыльняльнае кольца, каб засцерагчыся
ад уцечак. Замацуйце заціск шланга (C).
Усталюйце адпаведную насадку (D) у залежнасці ад гатунку вырабу, які выкарыстоўваецца. Звярніцеся да
інструкцый вытворцы фарбы, каб выбраць насадку адпаведнага дыяметру.
Для дасягнення лепшага выніку рэкамендуецца пачынаць адпаведны рух рукой перад актывацыяй спускавога
рычага (F), а таксама трымаць распыляльнік перпендыкулярна працоўнай паверхні з дапамогай ручкі для
падтрымання рэзервуара (A). Заўсёды наносьце скрыжаваныя слаі, каб раўнамерна размеркаваць фарбу.
Каб усталяваць выхадную брую, павярніце ручку (M) (мал.2). Каб усталяваць струмень паветра, павярніце ручку (L) (мал.2).
Асаблівая ўвага павінна быць нададзена таму, каб фарбавальны склад і/або фарба не ўтрымлівалі камякоў і бруду.
Калі фарба вельмі густая, яе трэба змяшаць з наяўнымі ў продажы разбаўляльнікамі ў суадносінах 1:1. Фарба вельмі
хутка высыхае; таму распыленне павінна быць бесперапынным працэсам, без празмерна працяглых перебояў.
Тэмпература фарбы па магчымасці не павінна быць ніжэй за +17° C. Зона афарбоўкі таксама не павiнна быць
празмерна халоднай.
M
L
Мал.2
ТЭХАБСЛУГОЎВАННЕ
Адключыце падачу паветра падчас тэхабслугоўвання інструмента.
Рэгулярна чысціце і сушыце фільтр у сістэме і адтуліну паветразаборніка пнеўматычнага інструмента.
Змазвайце кожнае хуткараздымнае злучэнне ў сістэме, каб прадухіліць закліноўванне.
Штодня злівайце кандэнсат з паветранага фільтра і з кампрэсара.
Каб пазбегнуць утварэння іржы і мінімізаваць знос, ачышчайце і змазвайце інструмент пасля кожнага выкарыстання.
Рэгулярна правярайце інструмент на аслабленыя балты/шрубы або дэталі.
У выпадку парушэння электрасілкавання: адрамантуйце інструмент.
Толькі навучаныя і кваліфікаваныя тэхнікі могуць наладжваць або рамантаваць інструмент.
Каб мінімізаваць узровень шуму і вібрацыі, трэба рэгулярна рабіць тэхагляд інструмента.
Папярэджанне: каб пазбегнуць пашкоджання шайбаў, ніколі не пагружайце ўвесь распыляльнік у нітраты або
сінтэтычныя растваральнікі ці ў ваду.
Пасля кожнага выкарыстання рэзервуар для фарбавальнага складу трэба выняць і апаражніць, старанна ачысціць
і заліць пэўнай колькасцю растваральніка. Затым рэзервуар неабходна зноў падлучыць да пісталета і распыліць
растваральнік, пакуль змесціва рэзервуара не стане чыстым.
Для таго, каб ачысціць інструмент ад рэшткаў растваральніка, гэтую аперацыю варта паўтарыць без рэзервуара.
Сушыце фарбапульт з дапамогай баваўнянай тканіны. У выпадку забруджвання выпускной адтуліны ачысціце
трубу і саму адтуліну ад рэшткаў фарбы.
ІСТОТНА: Ніколі не выкарыстоўвайце металічныя прадметы для ачысткі засмечаных адтулін.
МЭТАВАЕ ВЫКАРЫСТАННЕ
Карыстальнік або працадаўца карыстальніка павінны ацаніць канкрэтную функцыянальнасць інструмента, якая
паўстае ў выніку кожнага выкарыстання.
122

Publicité

Table des Matières
loading

Table des Matières